Фізкультурна-аздараўленчы комплекс
Час працы басейна з 07:00 да 22:00
Водная горка часова не працуе.
Санітарная гадзіна ў ФАКе:
кожны панядзелак з 7: 00 да 12:00.
Трэнажорная зала гасцініцы “Беларусь” працуе кожны дзень з 10:00 да 22:00.
Дэзінфекцыя праводзіцца занальна.
Басейн
Наш басейн-гэта цудоўнае месца для адпачынку ўсёй сям’ёй або ў кампаніі сяброў! Вас чакае 2-х гадзіннае
задавальненне ў прасторным басейне з падводнымі масажнымі гарматамі, вадаспадамі і горкай, джакузі і фінскімі
саунамі. Басейн разлічаны як на дарослых (глыбіня 0,9-1,7 м), так і на дзяцей (глыбіня 0,7-0,9м).
Інтэр’ер басейна ўпрыгожвае ўнікальнае мазаічнае пано “Беларусь” (аўтар – народны мастак Беларусі Аляксандр Кішчанка).
Трэнажорная зала
Мы прапануем рэгулярныя 1,5 гадзінныя заняткі на сучасных кардыё – і сілавых трэнажорах для пастаяннага падтрымання
вашай фізічнай формы ў тонусе. Таксама вы можаце скарыстацца паслугай “Асабісты трэнер”.
Фітасаўна “Кедравая бочка”
Фітасаўна выраблена з сібірскага кедра, а кедр, як вядома, валодае лячэбнымі ўласцівасцямі. Кедравая бочка дапамагае пазбавіцца ад шматлікіх хвароб, зняць стрэс, аднавіць пругкасць скуры, пазбавіцца ад лішняй вагі, амаладзіць арганізм. Спалучэнне пара, насычанага расліннымі травамі, які падаецца ў кабіну, дабратворна
дзейнічае на чалавека. Пасля фіта-працэдуры прапануем выпіць фітачай.